| Artist: | Няміга (Беларуская) |
| User: | Просто Димка |
| Duration: | 130 seconds |
| Delay: | 12 seconds |
| Chord names: | Default |
| Abusive: | |
| Comment: | - |
Bm G
Адкажы, хто дадаў валяр’ян ў твае сны,
D A
Хто ўдыхнуў гэты водар свабоды.
Bm G
І чаму ноччу клічуць цябе курганы
D A
І русалкі вядуць ў карагоды.
Bm C
І пяюць табе песні забытых краін,
D A
Што ляжаць у пяску пад нагамі.
Bm A D Em
Я цябе зразумеў, я убачыў адзін,
Em A
Што ты п’яная дзікімі травамі.
Bm G
Што ты з зорак начных заплятаеш вянок,
D A
так як больш аніводна не здолее,
Bm G
Што ты слухаеш песні далёкіх дарог,
Em A
Што ты трызніш шалёнаю волею.
Em
Бо іначай
A
не здолееш.
прыпеў
D
Ноччу з савінымі крыкамі
F#
Ты зноў становішся дзікаю.
Bm
Танцам распаліш полымя,
Em A
Ты нарадзілася вольнаю .
D
Уецца падол сцежкай зорнаю,
F#
ты нарадзілась князёўнаю.
Bm
лунніцы ззяюць скронямі,
Em A
Ты нарадзілася вольнаю.
Bm G
Песні продкаў уплятаеш сабе у рукаў
D A
Быццам лань спрытна скачаш па скалах.
Bm A D Em
Я баюся цябе не стрымаць у руках ,
Em A
Я баюся, каб ты не упала.
Bm G
А ты зноўку бяжыш ўдалячынь ад мяне
D A
і змыкаецца рунь за табою.
Bm A D Em
Але я буду побач, пакуль сіні снег
Em A
Не накрые зямлю нада мною.
Em A
Бо іначай не здолею.