Адэлька

Artist: Народны альбом (Беларуская)
User: KObrin Liga
Duration: 130 seconds
Delay: 12 seconds
Chord names: Not defined
Abusive:
Comment: -

URL

Uploaded:
January 31, 2019, 7:21 PM
Get it on Google Play

Text

intro:  F C G C 

 C            G
У суботу-нядзельку
 G             C
Апрануся прыстойна
 F           C
Апрану камiзэльку
 G             C
I кашулю з бавоўны

Навяжу сiнi гальштук
I пайду да Адэлькi
Каб ў яе таварыстве
Зазiрнуць у бутэльку

 F          C
Трай-ля-ля-ля-ля
 G            C
У суботу-нядзельку
Трай-ля-ля-ля-ля
Зазiрнуць у бутэльку

А ў бутэльцы на дне
Чорт рагаты жыве
I паказвае мне
Адмысловыя дулi

Згiнь, нячысьцiк рагаты
Не пагань маё сьвята
Шчэ крыху пагасьцюю
У Адэльчынай хаце

Вып'ю чарку, другую
Зьем капусты з сардэлькай
Засьпяваю, а потым
Пацалую Адэльку

Трай-ля-ля-ля-ля
Пацалую Адэльку
Трай-ля-ля-ля-ля
У суботу-нядзельку

Ах, Адэлька, Адэля
Не Хрысьцiна, ня Гэля
Не Эльжбета, а ты
Да самое труны
Будзеш у сэрцы маiм
Назаўсёды

Comments