Нямон

Artist: Стары Ольса (Беларуская)
User: Mort
Duration: 130 seconds
Delay: 12 seconds
Chord names: Not defined
Abusive:
Comment: -

URL

Uploaded:
October 1, 2020, 3:23 PM
Get it on Google Play

Text

 Am 
Там, дзе дубы, дзе страла праб'е кару
     Em 
я сустрэну глыбокую ноч.
 Am 
Годзе мёд піць, жалудоў я навару,
 Em 
сербану і засну, цемра - збоч!

Там, паміж дрэў нешта бліскае ў начы,
гэта радасьць мне ці насланьнё.
Гэта рака і хоць крыкам ты крычы,
мне гавораць, што бацюхна Нёман...

 Am 
Гэй-га Нямон, бацюхна Нямон,
 F              G        Am 
нам па дарозе да скону дзён
Гэй ганарун, бервяно на рум,
чаго ты сумны, кінь гэты сум!

Ён паміж дрэў цягне сум да мора свой,
што калі мы пацягнем і свой
Там, дзе глыбей, сум у хвалі плесканём,
хай сплывае з паталай вадой!

Хто вам сказаў, што нам лепей як усім,
гэта прыдумкі, гэта мана.
Нам бедаваць не прыстала, а патым,
мы па Нёмну сум гонім з даўна.

Гэй ганарун, бервяно на рум,
чаго ты сумны, кінь гэты сум!
Гэй-га Нямон, бацюхна Нямон,
нам па дарозе да скону дзён

Comments